Іміджавы фільм Мінскага трактарнага завода атрымаў двух «Срэбных дэльфінаў» у Канах
17-хвілінны фільм для Мінскага Трактарнага Завода «Карміцель» стаў срэбным прызёрам у намінацыях: «Іміджавы фільм» і «Унутраныя камунікацыі» на міжнародным фестывалі The Cannes Corporate Media & TV Awards — 2016 у Францыі.
Фільм зняты новасібірскай прадакшн-студыяй LBL Production, якая і паведаміла на сваёй старонцы ў facebook аб прэстыжных узнагародах.
Cannes Corporate Media & TV Awards — міжнародны конкурс, дзе ацэньваецца карпаратыўнае відэа і медыя. Прызамі выступаюць залаты, срэбны, сіні і чорны дэльфіны. Белы дэльфін — у якасці Гран-Пры.
У гэтым годзе на конкурс была пададзена рэкордная колькасць заявак з усяго свету — больш за 1000. З іх ўзнагароду атрымалі 177.
Паводле marketing.by