Index on Censorship: правераныя метады і новыя тэхналогіі на службе беларускіх ўладаў
Index on Censorship падрыхтавала аналітычны даклад аб цэнзуры ў Інтэрнэце ў Беларусі. “Новыя тэхналогіі, у першую чаргу Інтэрнэт, даюць новыя магчымасці для свабоды выказвання ў Беларусі. Пры гэтым яна застаецца краінай з адной з найгоршых сітуацый са свабодай слова ў свеце. Гэта краіна, у якой апазыцыйныя лідэры і журналісты знікалі альбо былі забітыя, у якой запалохванне і беспакараны пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў з'яўляецца «нормай». Цяпер варожасць беларускіх уладаў да свабоды слова распаўсюджваецца і на онлайн-сферу», — пішуць аўтары дакумента.
Даклад, падрыхтаваны арганізацыяй Index on Censorship («Індэкс цэнзуры»), даследуе рост карыстання Інтэрнетам у Беларусі, а таксама аналізуе, якім чынам гэты рост ўяўляе
пагрозу для палітыкі ўладаў, якія старанна абмяжоўваюць свабоду выказвання ў краіне.
У якасці адказу на рост карыстання Інтэрнэтам ўрад Беларусі выкарыстае «правераныя» метады — тыя ж самыя, што накіраваны на абмежаванне свабоды выказвання ў
традыцыйных СМІ: рэпрэсіўнае медыя-заканадаўства, артыкулы Крымінальнага кодэкса аб дыфамацыі, адміністратыўны пераслед актывістаў і журналістаў.
Акрамя гэтых «традыцыйных» метадаў выкарыстоўваюцца і іншыя — фільтраванне кантэнту, тэхналогіі сачэння і блакаванні доступу да незалежных сайтаў, асабліва ў ключавыя
моманты важных палітычных кампаній, такіх як, напрыклад, прэзідэнцкія выбары.
Больш за тое, аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі прымяняе і новыя падыходы, каб задушыць свабоду выказваньня ў Інтэрнэце. Да іх адносіцца прымяненне новых тэхналогій, такіх як DDoS-атакі,
хакерскія напады на незалежныя сайты і маніпуляцыя кантэнтам.
Даклад змяшчае пэўныя рэкамендацыі, прытрымліванне якім, на думку «Індэкса цэнзуры», дазволіць ураду Беларусі выканаць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы ў галіне
свабоды выказвання і правоў чалавека. Акрамя таго, ёсць рэкамендацыі і міжнародным арганізацыям і структурам, такім як Еўрапейская Камісія, Еўрапейскі парламент, АБСЕ, Савет Еўропы, а таксама
нацыянальным ўрадам еўрапейскіх краін, якія маюць кантакты з беларускім урадам альбо іншым чынам уцягнутых ў сітуацыю ў Беларусі.
Агульныя высновы і асноўныя рэкамендацыі
Свабода выказвання ў Беларусі абмяжоўваецца рознымі спосабамі — з выкарыстаннем метадаў рэпрэсій, якія сталі традыцыйнымі пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, а таксама пры
дапамозе новых тэхналогій, накіраваных на кантроль над Інтэрнэтам. «Традыцыйныя» метады ўключаюць у сябе прымяненне драконаўскіх законаў (да прыкладу, якія прадугледжваюць
крымінальную адказнасць за паклёп), крымінальнае і адміністрацыйнае пераслед актывістаў і журналістаў. Да новых метадаў задушвання свабоды слова можна аднесці онлайн-сачэнне, блакаванне сайтаў,
фільтраванне кантэнту, кібер-атакі на незалежныя Інтэрнэт-рэсурсы і маніпуляцыю кантэнтам. Аналіз сітуацыі, прыведзены ў дакладзе, паказвае, што ўлады Беларусі маюць намер і далей узмацняць кантроль
над доступам грамадзян краіны да Інтэрнэту.
Распаўсюд жорсткага кантролю над інфармацыйнай сферай на онлайн камунікацыю, а таксама распрацоўка і ўкараненне заканадаўчай асновы для лічбавай сачэння за актыўнасцю інтэрнэт-карыстальнікаў
сур'ёзна абмяжоўвае свабоду выказвання онлайн.
«Індэкс цэнзуры» заклікае ўлады Беларусі спыніць несуразмерныя і залішнія юрыдычныя і неправавыя практыкі, якія падрываюць свабоду выказвання. Мы заклікаем да пачатку
неадкладных рэформаў, якія б гарантавалі свабоду слова ў Беларусі, у прыватнасці:
• Некаторыя палажэнні Дэкрэта прэзідэнта № 60 ад 1 лютага 2010 года аб рэгуляванні сеткі Інтэрнэт павінны быць адмененыя, як і пастановы, звязаныя з выкананнем палажэнняў Дэкрэта. У
прыватнасці, гэта датычыцца патрабаванняў па абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Інтэрнэт-паслуг, уключаючы дадзеныя пра карыстальнікаў, якія павінны збіраць і захоўваць пастаўшчыкі
інтэрнэт-паслуг, а таксама асабістыя дадзеныя грамадзян, якія абавязаныя збіраць і захоўваць адміністрацыі інтэрнэт-кафэ, як таго патрабуе Пункт 6 Дэкрэта № 60, а таксама Пастановы Савета Міністраў №
646 і 647 ад 29 красавіка 2010 года.
• Прыватныя кампаніі не павінны быць ўцягнутыя ў фільтраванне кантэнту; любая цэнзура, дзяржаўная альбо карпаратыўная, незалежных інтэрнэт-рэсурсаў павінна быць спыненая. Любыя
абмежаванні доступу да онлайн-кантэнту павінны адбывацца на падставе празрыстых і зразумелых працэдур і быць заснаваныя на вырашэнні незалежных судоў.
• Крымінальная адказнасць за свабоду выказвання мусіць быць адменена. У прыватнасці, павінны быць адмененыя наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
- Артыкул 188 «Паклёп»
- Артыкул 189 «Абраза»
- Артыкул 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
- Артыкул 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
- Артыкул 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»
- Артыкул 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»
• Выкарыстанне адміністрацыйнага пераследу (у першую чаргу, на падставе Артыкулы 17.1. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Дробнае хуліганства») для
неабгрунтаваных затрыманняў і арыштаў актывістаў павінна быць спынена.
“Мы лічым неабходным аднаўленне дыялогу ўладаў краіны з грамадзянскай супольнасцю ўнутры Беларусі, а таксама з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі і ўрадавымі структурамі —
з мэтай рэфармавання медыя-сферы і заканадаўства, які гарантуе свабоду выказвання. Палітыка добрасуседства Еўрапейскага Саюза павінна быць абноўленая з улікам неабходнасці такога дыялогу і
адлюстравання праблем, адзначаных у гэтым дакладзе.
Вельмі важна, каб міжнародныя арганізацыі і структуры, такія як Еўрапейскі Саюза і яго дзяржавы-члены, Савет Еўропы, АБСЕ, прынялі да ўвагі дадзены даклад, а таксама іншую інфармацыю аб
становішчы ў Беларусі, сабраную праваабарончымі, журналісцкімі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, у працэсе ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь.
Арганізацыі грамадзянскай супольнасці краіны, а таксама іх міжнародныя партнёры павінны стаць неад'емнай часткай працэсу дыялогу паміж Еўрапейскім Саюзам і беларускімі ўладамі з мэтай
развіцця Беларусі як дэмакратычнай дзяржавы. «Індэкс цэнзуры» таксама заклікае Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы-членаў працягнуць падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ
ў Беларусі, — падкрэсліваюць аўтары аналітычнага дакладу па Беларусі.
Index on Censorship («Індэкс цэнзуры») — міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, мэтай якой з'яўляецца падтрымка свабоды выказвання. З дапамогай
кампаній і публікацый Index on Censorship кідае выклік усяму, што пагражае свабодзе выказвання, і дае слова журналістам, пісьменнікам, мастакам і актывістам, чыя свабода слова была парушаная. На
працягу апошніх гадоў Index on Censorship актыўна займаецца сітуацыяй у Беларусі, надаючы асаблівую ўвагу свабодзе выказвання ў гэтай краіне.