Інфармацыйна-іранічны тэст «Ці ведаеце вы дырэктывы Лукашэнкі»?
Літаральна за адзін тыдзень Аляксандр Лукашэнка падпісаў ажно дзве дырэктывы. Чым не нагода праверыць у фармаце тэсту, што нашы чытачы ведаюць пра гісторыю прымянення дырэктываў у лукашэнкаўскай Беларусі?

Інструкцыя: адказвайце на наступныя пытанні, выбіраючы адзін з прапанаваных варыянтаў. У канцы тэсту знойдзеце правільныя адказы, каб даведацца, наколькі вы дасведчаныя ў дадзенай тэме.
Такім чынам — паехалі!
1. Колькі ўсяго дырэктыў падпісаў Лукашэнка за ўсю гісторыю існавання такой нормы ў беларускім заканадаўстве?
А. 666
В. 12
С. 1,3
2. Калі была выдадзена Дырэктыва за нумарам адзін?
А. 11 сакавіка 2004
В. 1 красавіка 2004
С. 11 сакавіка 2004 да нашай эры.
3. Якая правільная назва 2-й Дырэктывы?
А. Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва
В. Аб дэкамунізацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці актыву БНФ
С. Аб беларусізацыі дзяржаўнага апарату і павышэнне якасці забеспячэння чыноўнікаў творамі літаратурнай суполкі «БУМ-БАМ ЛІТ»
4. Якая дырэктыва была прынята раней за іншых?
А. Аб развіцці і павышэнні эфектыўнасці галіны сэксуальных паслуг
В. Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з офісам Святланы Ціханоўскай
С. Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы
5. Якая дырэктыва праз нейкі час была прынята ў новай рэдакцыі?
А. Дырэктыва «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы"
В. Дырэктыва «Алкагалізм і дармаедства — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы»
С. Дырэктыва «Штрафы з удзельнікаў несанкцыянаваных акцый — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы»
А зараз праверце, наколькі вашыя варыянты адказаў адпавядаюць правільным.
Правільныя адказы:
1. В
2. А
3. А
4. С
5. А
Ну што — які вынік? Калі вы не адказалі правільна нават не на адно пытанне — не пераймацеся. Гэтыя дырэктывы ўсё роўна не маюць ніякага значэння.