Іван Шыла: Уражанне ад фільма Пуцілы — Лукашэнка скраў усю краіну. Думаю, будзе 10 мільёнаў праглядаў

На каго зробіць уражанне фільм «Лукашэнка. Залатое дно»? Ці будзе яго эфект такім жа, якім быў эфект ад фільма расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна»? Ці рэагуюць беларусы на карупцыю больш лагодна, чым расійцы і ўкраінцы? Як будзе рэагаваць на фільм афіцыйная прапаганда?
Гэтыя пытанні ў «Пражскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аналітык Тацяна Чуліцкая і бізнесовец і грамадскі дзеяч Іван Шыла, паведамляе «Свабода».

74065833_84ad_430a_8265_25bf9c031505_cx24_cy25_cw28_w650_r0_s.jpg

Чуліцкая (асноўныя думкі):

— Для людзей, якія сочаць за біяграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым фільме было няшмат новага.

— Галоўнае ў гэтым фільме — не тое, што ў ім сказана, а як ён будзе ўспрыняты беларускім грамадствам і як на яго будзе рэагаваць улада.

— Мяне здзівіла, што ў фільме была частка пра інфраструктурныя праекты ЕС як крыніцу ўзбагачэння ўлады, але не было пра такую ж функцыю крэдытаў Расіі.

— Звесткі пра лазні, гадзіннікі, дзяўчат — гэта можна сказаць пра многіх аўтакратаў у свеце. Лукашэнка ў гэтым неарыгінальны.

— Людзі будуць успрымаць, што ўсё гэта належыць Лукашэнку, нягледзячы на тое, што частка гэтых даброт, гэтай маёмасці — гэта дзяржаўная, а не Лукашэнкава ўласнасць.

— Вельмі слушныя былі параўнанні з кіраўнікамі еўрапейскіх краін, якія жывуць даволі аскетычна.

— У беларускім грамадстве сацыяльная няроўнасць адносна невысокая. І пры гэтым у беларусаў вельмі абвостранае пачуццё сацыяльнай справядлівасці.

— Думаю, што рэакцыяй улад на фільм будзе моцная злосць і са злосці яны могуць яшчэ ўзмацніць рэпрэсіі.

— Калі прыхільнікі Лукашэнкі не адрэагавалі на той гвалт, які быў і працягвае адбывацца ў Беларусі, калі яны не паверылі ў яго, то на іх наўрад ці зробіць уражанне фільм Пуцілы.

Шыла (асноўныя думкі):

91ff7fe5_5ef5_454a_bf29_eff7068b64d3_w650_r0_s.jpg

— У Расіі фільм Навальнага з'явіўся ў сітуацыі, калі асабліва не было гучных падзей. А Беларусь ужо шмат месяцаў перажывае вялікія падзеі.

— Фільм Сцяпана — пра тое, у чым мы жывём даўно, што ўсе так ці інакш усведамляюць.

— Мінулы фільм Пуцілы сабраў 3,5 мільёны праглядаў.

— Цяперашні фільм — гэта моцны ўдар па рэпутацыі ўлады, яго анлайн глядзелі 100 тысяч чалавек, гэта абсалютны рэкорд для Беларусі.

— Нават па гэтым паказніку рэакцыя большая, чым на фільм Навальнага.

— Мяркую, што гэтыфільм набярэ да 10 мільёнаў праглядаў.

— Я глядзеў, што падчас прагляду прапагандыст Азаронак напісаў 6 пастоў, што фільм нічога не значыць і ён увесь — фэйк

— У адрозненне ад фільма Навальнага, у Пуцілы ў фільме не прагучала закліку выходзіць на вуліцы. Але ёсць дата 25 сакавіка

— Эфект ад фільма будзе — Лукашэнка скраў усё краіну.

— І ў Расіі фільм Навальнага быў успрыняты неадназначна, некаторыя палічылі, што кіраўнік дзяржавы мусіць мець такія статусныя рэчы. Мяркую, што і ў часткі беларусаў будзе падобная рэакцыя на фільм Сцяпана

— За апошнія месяцы тэма дзяржаўнага гвалту была раскрытая вельмі падрабязна і вычарпальна, а тэма карупцыі — не надта. Сцяпан выпраўляе гэты недахоп.

— Лукашэнку цяпер будзе больш складана распавядаць, што ў яго нічога няма.

— Добра, што фільм рабілі не журналісты. А тут было сказана наўпрост — «вусаты таракан» скраў. І так гэта і будзе ўспрынята людзьмі.

— Сцяпан зрабіў добры відэапрадукт. Важна не толькі што, але і як сказаць.

— BY_POL агучваў сенсацыйную інфармацыю. Але Сцяпан здолеў сабраць і аформіць інфармацыю.

— У фільме Навальнага было шмат мемаў, якія пайшлі ў народ, кшталту «пакою гразі». У фільме Пуцілы такі мем — словы Лукашэнкі, якія ён паўтарае, што яму гэта «падаравалі».

— Ну і назва фільма — таксама мем.

— Афіцыйныя прапагандысты не будуць надта пераймацца. Яны не працуюць на пашырэнне сваіх прыхільнікаў, яны працуюць са сваімі 25%. А гэтыя 25% фільм проста не будуць глядзець. Яны напачатку ўбачаць Пуцілу і выключаць фільм.

— На БТ скажуць проста, што гэта падробка.

— Для прыхільнікаў Лукашэнкі голас Сцяпана Пуцілы — 22-гадовага хлопца з Варшавы, які заклікаў беларусаў на барыкады — гэта дакладна не той голас, якому яны павераць.