Дзяржсакратар ЗША назваў Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы

Як заявіў Энтані Блінкен, Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітвязняў у Беларусі.

d7c15ad9_2490_477c_9000_2b9230e28880_cx0_cy10_cw0_w408_r1_s.webp

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы.

Выступаючы ў панядзелак на ўручэнні штогадовых узнагарод Дзярждэпартамента за грамадзянскую мужнасць жанчынам з розных краін свету, Блінкен заявіў, што Вашынгтон працягне дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША адкрыў цырымонію, якая праходзіла ў фармаце тэлемоста, з ушанавання члена Прэзідыума Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Марыі Калеснікавай. «Напярэдадні [беларускіх] прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулым годзе, яна мабілізавала жанчын па ўсёй краіне, каб пратэставаць супраць кіравання Аляксандра Лукашэнкі — апошняга дыктатара Еўропы», — заявіў Блінкен. Ён адзначыў, што Калеснікава знаходзіцца пад вартай у Беларусі. «Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць да яе неадкладнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», — падкрэсліў шэф амерыканскай дыпламатыі.

Пры гэтым першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, якая таксама выступіла на цырымоніі, сцвярджала: «Справядлівыя выбары ў Беларусі ўмацуюць таксама нашу ўласную (амерыканскую) дэмакратыю».

Марыю Калеснікаву затрымалі ў ноч з 7 на 8 верасня 2020 года па падазрэнні ў закліках да захопу ўлады. З санкцыі пракурора яе заключылі пад варту. 16 верасня ёй было прад'яўленае абвінавачанне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Беларусі. 12 лютага Калеснікава была абвінавачаная яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім.

Паводле ТАСС.