«Я нарадзілася ТУТ». Жанчыны з БЧБ-парасонамі зладзілі перформанс у падтрымку TUT.BY (відэа)

Жанчыны з БЧБ-парасонамі — так завуць суполку невядомых беларусак, якія робяць яркія акцыі салідарнасці ў БЧБ-эстэцыцы. Звычайна гэта вулічныя прагулкі ў самых розных месцах Мінска, але гэтым разам актывісткі запісалі песню з нагоды рэпрэсій уладаў датычна найбуйнейшага інтэрнэт-медыя Беларусі.