Журналіста Алеся Сіліча затрымалі за «Пагоню» на вокладцы пашпарта. НІбыта гэта «адзіночны пікет»
Учора быў затрыманы журналіст-фрылансер Алесь Сіліч. «Вясна» даведалася, у чым вінавацяць рэпарцёра.

Затрыманага 21 траўня журналіста-фрылансера Алеся Сіліча вінавацяць у «адзіночным пікеце» праз дэманстрацыю «незарэгістраванай сімволікі» — герба «Пагоня» на вокладцы пашпарту. Яго пакінулі ў няволі да суду, які плануюць на панядзелак. У журналіста забралі тэхніку і тэлефоны.
Наталлю Валакіду, таксама затрыманую разам з Сілічам,
адпусцілі з Першамайскага РУУС.