Як прыхаваць 180 тон урана? Над ЧАЭС будуюць новы саркафаг
Тры тысячы рабочых з усяго свету будуюць у Чарнобылі новы саркафаг, бо стары прапускае радыяцыю.
Да канца года над чацвёртым энергаблокам
Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў 26 красавіка 1986 года, мяркуецца завяршыць новае
ізаляцыйнае арачнае збудаванне — так званы «канфайнмент».
Яго называюць яшчэ «саркафагам-2», альбо «Укрыццем-2». Еўрасаюз выдзеліў Украіне на будоўлю новага саркафага 2,15 мільярда еўра, бо ранейшы саркафаг мае дзіркі і тхне радыяцыяй.