Як трактары МТЗ танчылі балет пад «Касіў Ясь канюшыну»
Трактарны балет паказалі ў Мінску падчас святкавання 71-годдзя з дня заснавання Мінскага трактарнага завода.
![mtz_tancy.png mtz_tancy.png](/img/v1/images/mtz_tancy.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прадпрыемства арганізавала разнастайную забаўляльную праграму, у якую увайшло і шоў з танцамі на трактарах МТЗ.
Няўклюдная сельгастэхніка выконвала нумары пад музыку Пятра Чайкоўскага і пад вядомы хіт «Песняроў» — «Касіў Ясь Канюшыну».
Паводле euroradio.fm