Як захаваць беларускую мову. 8 простых правілаў
Некалькі простых прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сферу яе ўжытку, ад "Радыё Свабода":
-
Размаўляй па-беларуску. Рабі гэта ў грамадскіх месцах, на імпрэзах, з прадавачкамі ў крамах і са сваякамі. Мовы
не трэба саромецца.
- Выбірай беларускую мову ў сваіх гаджэтах, на сайтах, у банкаматах, у паслугах мабільных аператараў, Google. Калі сэрвіс прапануе беларускую — рабі выбар на яе карысць.
- Пішы па-беларуску. Сваё імя ў сацыяльных сетках, статусы, лісты і паведамленні. Няважна, у электронным выглядзе ці на паперы.
-
Кантактуй з уладамі па-беларуску. Гэта тваё права: звароты, тэлефанаваньні, размовы на прыёмах, дэкларацыі — ужывай
беларускую.
-
Падтрымлівай беларускую культуру. Купляючы кніжкі, наведваючы імпрэзы і выставы, удзельнічаючы ў краўдфандынгавых праектах і дабрачынных
ініцыятывах.
-
Беларускую мову — дзецям. Кніжкі, казкі, мультфільмы, маляванкі — усё гэта ёсць па-беларуску, карыстайцеся ім. Вельмі важна,
каб дзеці з самага пачатку ведалі, якая мова родная. Таксама шукай аднадумцаў і стварай беларускамоўныя групы ў садках і класы ў школах.
-
Стварай беларускамоўную прастору вакол сабе. Змяняй сітуацыю на працы, у сяброўскім асяроддзі. Будзь актыўны.
- Заклікай іншых рабіць тое самае. Падзяліўшыся гэтай карцінкай, распавёўшы знаёмым