Як зрабіць гісторыю? Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае на трэнінг

Беларускі архіў вуснай гісторыі 2 мая ў Менску праводзіць трэнінг па навучанні ўсіх ахвочых асновам вуснагістарычнага даследавання.



biblioteka.jpg

Калі вы хочаце даведацца, якім чынам узяць найбольш інфарматыўнае інтэрв’ю, як паводзіць сябе з рэспандэнтам, якім чынам захаваць сабраны матэрыял і як яго выкарыстаць – паўдзельнічайце ў трэнінгу.

У першую чаргу да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія хочуць падрыхтаваць працу на конкурс “Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі”.

Заяўкі прымаюцца да 28 красавіка на электронны адрас konkurs@nashapamiac.org. У заяўцы просім даслаць кароткія звесткі пра сябе (прозвішча, імя, інстытуцыя, пасада/статус), пазначыць матывацыю ўдзелу, досвед у галіне вуснай гісторыі і свае кантакты. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца студэнтам і тым, хто раней дашле заяўку.

Іншагароднім удзельнікам арганізатары кампенсуюць кошт праезду. Таксама ўсе іншагароднія, каму спатрэбіцца начлег, яшчэ маюць магчымасць скласці свае заяўкі да 25 красавіка.

Спяшайцеся, нашай камандзе ёсць, чым падзяліцца!