Якім павінен быць двайнік Пуціна?
Двайнік кіраўніка дзяржавы — гэта фактычна смяротнік, кажа псіхолаг Валянцін Кім, бо ён павінен быць гатовы памерці.
Патэнцыйны двайнік расійскага кіраўніка Пуціна павінен разумець, што ён — расходны матэрыял, яго могуць выкарыстоўваць для патэнцыйнай ліквідацыі, каб сам прэзідэнт РФ застаўся жывы. такое меркаванне выказаў псіхолаг Валянцін Кім.
"Гэты чалавек будзе кожны свой выхад да людзей успрымаць як апошні. Таму што ён разумее, што яго выкарыстоўваюць для таго, каб у выпадку чаго не пацярпеў Пуцін. То-бок, гэта смяротнік. Гэта павінен быць чалавек не толькі вельмі падобны [да Пуціна], а яшчэ і чалавек ідэалагічна настолькі нацяганы на сваю ролю і гатоўнасць памерці, а гэта вельмі складана", — растлумачыў ён.
Псіхолаг таксама нагадаў, што з узростам кожны чалавек мяняецца, таму двайнік павінен адпавядаць не толькі цяперашняй знешнасці Пуціна, але і таму, як ён будзе выглядаць у будучыні.
"Тут узнікае пытанне: у якім узросце мы павінны выкрасці такога чалавека, забраць яго з грамадства, сям'і, кола сяброў і змясціць у гэту бурбалку? Колькі павінна быць гадоў чалавеку, каб ён перастаў існаваць для грамадства?" — выказаўся эксперт.
Варта згадаць, што праз 4 месяцы вайна амерыканскі
нейрабіёлаг і псіхіятр Джэймс Фэлан заявіў, што Пуцін — "псіхапат з
прыкметамі садыста, яго правакуе слабасць".
На думку Фэлана, у Пуціна не толькі псіхапатыя, але яшчэ і нарысісцкі разлад асобы. У расійскага дыктатара было цяжкае дзяцінства, але траўмы для псіхікі ён атрымліваў і ў дарослым жыцці, перадае словы псіхіятра выданне The Insider
Прэзідэнт РФ не сумняваецца ў сваіх рашэннях, ён не спрабуе апраўдацца за свае паводзіны, таму што жыве ў сваіх ілюзіях. Дыктатар, як і іншыя псіхапаты, гатовы гадамі чакаць дзеля ўдалага моманту для нападу або помсты. "Псіхапаты… заўсёды шукаюць у сваіх ахвярах слабасць. Яны па-майстэрску адгадваюць думкі чалавека або групы людзей, якіх абралі аб'ектам сваёй агрэсіі. Псіхапаты — свайго роду ўнутрывідавыя драпежнікі, чыя здабыча — іншыя людзі. Як любога агрэсара, іх правакуе слабасць. Галоўны дар псіхапата — разумець эмоцыі і памкненні людзей на фоне няздольнасці самому іх адчуваць", — адзначыў псіхіятр і дадаў: Горш папросту не бывае. Аднак узровень інтэлекту дазваляе ім здавацца нармальным".
Нагадаем, цяпер у Беларусі ідзе суд па справе так званага "захопу ўлады". Галоўным яго арганізатарам называюць Дзмітрыя Шчыгельскіага — псіхіятра, які ў 2001 годзе завочна паставіў Лукашэнку дыягназ. Пасля гэтага пакінуў Беларусь і з'ехаў у ЗША.
Падчас суда Фядута распавёў, што ў гэтую гісторыю яго ўцягнуў Дзмітрый Шчыгельскі. Адказваючы на ўдакладняючыя пытанні пракурора, Фядута выказаў сваё меркаванне аб тым, хто арганізаваў змову з мэтаю ваеннага перавароту ў Беларусі. «Лічу што сапраўдным арганізатарам змовы быў Шчыгельскі, а сувыканаўцам быў Зянковіч», — сказаў ён.