Яны натуральна неверагодныя! Хапаюць, б'юць, саджаюць... А яны выходзяць!

Сёння адбыўся амаль што самы неверагодна круты Жаночы Марш. Ніхто нідзе не спатыкаўся, не было ні лозунгаў, ні сцягоў, ні натоўпу. Але былі ЯНЫ! Самыя неверагодныя, самыя лепшыя, самыя каханыя, самыя прыгожыя. Нашыя жанчыны!

img_3355_logo.jpg

Яны гулялі. Проста гулялі з кветкамі. Па дзве-тры. Зялёныя чалавечкі з маскамі на лычах насіліся ў сваіх мажных бусах і не ведалі, што рабіць!


Ну, гуляюць дзеўкі... Шмат сіл было сцягнута. Каскі, шчыты, дубіны. Шмат самцоў з мускуламі бадзяліся паміж бусаў ды аўтазакаў, курылі і аб чымсьці гаманілі.


А дзяўчыны гулялі! З задавальненнем, смехам ды кветкамі. Бо гэта іх горад! Іх Краіна!