У Мінску — традцыйныя праблемы з мабільным інтэрнэтам «па патрабаванням дзяржорганаў»

У Мінску каля 14.00 пачаліся праблемы з доступам у інтэрнэт праз мабільную сувязь. Пра гэта tut.by напісала некалькі абанентаў беларускіх аператараў.

besplatnyi_bezlimitnyi_mobilnyi_internet_6_1.jpg

Цяжкасці ўжо можна назваць стандартнымі — сайты альбо зусім не адкрываюцца, альбо на гэта сыходзіць шмат часу (больш за некалькі хвілін). Месенджары могуць не абнаўляцца, медыя-файлы ў іх — не прагружацца. Праблемы ёсць у абанентаў ўсіх трох аператараў — ва ўсялякім выпадку, у цэнтры горада непадалёк ад цырка і парку Горкага праз А1 і МТС абнавіць Telegram не атрымліваецца.
У А1 сказалі:
— Паважаныя абаненты! У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 4 кастрычніка на тэрыторыі Мінска зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы даных або часовай недаступнасці паслугі. Аб аднаўленні карэктнага доступу будзе паведамлена, як толькі гэта стане магчымым. Спадзяемся на хуткае аднаўленне абслугоўвання.
Падобныя праблемы з мабільным інтэрнэтам у Мінску — не новыя. Падчас масавых пратэставых акцый па нядзелях у жніўні і верасні абаненты распавядалі пра такія ж цяжкасцях. Тады аператары заяўлялі, што «доступ абмяжоўваўся ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі».
Сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі адбываецца «Марш вызвалення палітвязняў», які, верагодна, і стаў прычынай пагаршэння мабільнай інтэрнэт-сувязі.