Яшчэ 1000 рублёў кампенсацыі. Як судзяць маці-адзіночку з Івацэвічаў, якая паставіла смайлік-«га@няшку»

Судовае пасяджэнне супраць 33-гадовай жыхаркі Івацэвічаў Вольгі Кронда зрабілі закрытым. Выступаючы пацярпелым, міліцыянт Руслан Куцко запытаў 1 тысячу рублёў маральнай кампенсацыі.

3oprhfixfs.jpg

Падставай для закрытага працэсу паслужыла хадайніцтва міліцыянта Руслана Куцко з «мэтай прадухілення выдавання звестак, якія зневажаюць годнасць пацярпелага».

Вольга сваёй віны не прызнае. Працяг суда адбудзецца 7 лютага. Чакаюцца спрэчкі бакоў.

Праваабаронцы нагадваюць, што Вольгу судзяць другі раз за абразу аднаго і таго ж міліцыянта. Раней яе ўжо асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу ў тэлеграм-чаце, у тым ліку — за смайлік-«га@няшку» пад фота сілавіка. Тады яе таксама абавязалі выплаціць пацярпеламу 2 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі, якую Куцко абгрунтаваў тым, што праз каментар у выглядзе эмодзі яго жонцы паступалі пагрозы.