Яшчэ дзесяць чалавек у Беларусі прызнаны палітвязнямі
Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу дзесяць чалавек. Сярод іх — музыкі гурта «Irdorath» і іх блізкія.

Такім чынам, 10 жніўня праваабаронцы прызналі палітвязнямі:
Уладзіміра Кобрынца, Іллю Верамея — у сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачанняў, заключэнні пад варту па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»),
Яўгена Рубашку, Аляксандра Бялова, Уладзіміра Калача, Надзею Калач, Пятра Марчанку, Юлію Марчанка (Юніцкую), Антона Шніпа — па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»),
Аляксея Якубука — у сувязі з утрыманнем у ПУАТ па ч.1 арт. 342 КК.