Яўгена Скрабца асудзілі на 10 сутак арышту
Берасцейскі суд пакараў жургаліста Яўгена Скрабца 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Першапачаткова паведамлялася, што суд адтэрміноўваецца да 21 траўня, аднак журналіста не выпусцілі з Ленінскага РУУС і неадкладна асудзілі, пра гэта паведаміў правабаронца Раман Кісляк:
— З майго пункту гледжання, як эксперта — гэтая адміністрацыйная справа адназначна сфальсіфікавана з мэтай інтэрнавання Яўгена Скрабца ў месцы пазбаўлення волі для таго, каб ён не змог прысутнічаць на магчымых акцыях падчас чэмпіянату свету. Насамрэч адназначна адвольнае затрыманне і канешне мы, як праваабарончыя арганізацыі, будзе рэагаваць на такія факты.
Яўген Скрабец быў затрыманы ў суботу і выходныя правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Ён патрабаваў адваката і не прызнаваў сваё віны, аднак суд не прысухаўся да яго аргументацыі.
Нагадаем, 31 сакавіка журналіст атрымаў папярэджанне за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Пракурор папярэдзіў яго пра недапушчальнасць працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Копію папярэджання журналісту так і не выдалі.
А 26 красавіка Яўгена выклікалі ў міліцыю “дзеля апытання”. Спачатку казалі, што ён нібыта падобны да ўдзельніка бойкі, якая здарылася ў горадзе ў лютым, а пазней зноў перайшлі да пытанняў пра супрацу з радыё.
Фота Максіма Хлябца