Еўрапарламент заклікаў прызнаць аднаполыя саюзы
Еўрапейскі парламент заклікаў дзевяць краін-членаў Еўрасаюза "разгледзець магчымасць прадастаўлення гомасэксуальным парам правоў сужыцця, зарэгістраваных дэ факта саюзаў і шлюбу", — паведамляе gaypress.eu.
![gay_marriage.jpg gay_marriage.jpg](/img/v1/news/full/gay_marriage.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
8 верасня дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі ў падтрымку дакладу аб фундаментальных правах у Еўрапейскім Саюзе, у якім змяшчаюцца шэраг
ЛГБТ-рэкамендацый.
У адной з ухваленых рэзалюцый адзначаецца, што "фундаментальныя правы ЛГБТ-людзей гарантуюцца з большай верагоднасцю, калі ў іх ёсць доступ да
прававых інстытутаў, такіх як сужыццё, зарэгістраванае партнёрства або шлюб".
Еўрапарламент заўважыў, што "вітае той факт, што 19 краін-членаў у цяперашні час прадастаўляюць гэтыя варыянты, і заклікае іншыя краіны-члены вывучыць магчымасць рушыць услед па гэтым
шляху".
На сённяшні дзень дзевяць краін-членаў Еўрасаюза не прызнаюць саюзы пар геяў і лесбіянак ні ў якай форме. Гэта: Балгарыя, Кіпр, Грэцыя, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Румынія і Славакія.