«Ён сеў на каня, шалёныя вочы». У Беларусі людзі ў пагонах стралялі ў чалавека

6 студзеня ў Клічаве міліцыянтаў выклікалі на сямейны скандал. Па інфармацыі, якую падаюць прарэжымныя крыніцы, мужчына з нажом адмовіўся выконваць патрабаванні міліцыі. Ім прыйшлося страляць.

mili.webp

Каля 17.30 на лінію 102 патэлефанавала 64-гадовая мясцовая жыхарка, піша «Люстэрка». Яна паведаміла, што дома сямейны скандал і яе 52-гадовы сужыцель пагражаў ёй забойствам.

— Ён сеў на каня, вар'яцкія вочы, — апісала стан мужчыны каханая.

На месца выехалі супрацоўнікі Клічаўскага РАУС. Каля дома заяўніцы яны ўбачылі мужчыну, які ішоў па вуліцы з нажом.

У міліцыі так тлумачаць ужыванне зброі:

«Пры гэтым побач знаходзіліся грамадзянскія асобы, для якіх ён уяўляў рэальную небяспеку, таму праваахоўнікі неадкладна заблакавалі найбліжэйшую тэрыторыю, каб ад яго дзеянняў ніхто не пацярпеў».


Глядзіце таксама

У міліцыі распавялі пра паводзіны мужчыны:

«Агрэсіўна настроены мужчына адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, выкрыкваючы пагрозы на іх адрас і не рэагуючы на неаднаразовыя папярэджанні. Калі ён накіраваўся да Дзяржаўтаінспектара, уяўляючы рэальную пагрозу яго жыццю і здароўю, міліцыянер стрэліў у нагу нападаючага».

Мужчыну затрымалі і даставілі ў бальніцу для аказання меддапамогі.

Нагадаем, гэта другі выпадак за тыдзень, калі людзі з надпісам «міліцыя» выкарысталі зброю да чалавека.

5 студзеня надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з гродзенскіх двароў, дзе хадзіў мужчына з нажом, знаходзячыся ў відавочна неадэкватным стане. Па паведамленні спецыялізаваных тэлеграм-каналаў , на пагрозы міліцыянтаў выкарастаць зброю і папераджальны стрэл ён не рэагаваў.

Новая норма?