Юлію Чарняўскую выпісалі з бальніцы. Але дома яна не з'явілася (абноўлена)
Сёння ўдаву Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую пад канвоем даставілі ў прыёмны пакой 1-й бальніцы Мінска. У яе праблемы з сэрцам.

Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на праваабаронцаў.
Нагадаем, сувязь з Чарняўскай знікла сёння раніцай. Як вядома, сёння ў офіс TUT.ВY і да супрацоўнікаў партала прыйшлі з ДФР. Чарняўская — удава заснавальніка партала Юрыя Зісера.
UPD. У выніку Юлію Чарняўскую шпіталізавалі. Яна перанесла гіпертанічны крыз.
Па стане на 20:45 Юлія Чарняўская не з’явілася дома пасля выпіскі са шпіталю. Пра гэта паведаміла яе дачка. Дзе маці, яна не ведае.