Каардынацыйная рада і незалежныя прафсаюзы запускаюць «Прафсаюз Online»
Каардынацыйная рада ў супрацоўніцтве з незалежнымі прафсаюзамі Беларусі абвясціла аб стварэнні ініцыятывы «Прафсаюз Online», асноўная мэта якой — аблегчыць ўступленне наёмных работнікаў у прафсаюзныя арганізацыі, альтэрнатыўныя дзяржаўным.
«Усе мы бачым, наколькі важная салідарнасць. Але гэта не так проста. Таму Каардынацыйная рада абвясціла ініцыятыву “Прафсаюз Online”. Мы добра разумеем вашыя патрэбы, а запыт на ініцыятыву сфармаваны самімі рабочымі», — паведаміла арганізатарка ініцыятывы Марына Варабей на прэзентацыі ў Мінску 4 верасня.
Яна расказала, што з дапамогай ініцыятывы ўступіць у незалежны галіновы прафсаюз лягчэй: «Дастаткова запоўніць заяўку на сайце або напісаць чат-боту. Наш валанцёр зтэлефануецца з вамі, прыедзе ў любы час і месца, і мы ўключым вас у прафсаюз, дзе ўжо ёсць вашы калегі».
Як адзначылі стваральнікі ініцыятывы, яе падтрымалі ўсе незалежныя прафсаюзы Беларусі. У ходзе прэзентацыі было заяўлена, што «працоўныя масава выходзяць з афіцыйных прафсаюзаў, і гэта толькі пачатак».
Паводле Радыё Свабода