Каб атрымаць поўную дапамогу на дзіця, іпэшніцам давядзецца спыніць бізнэс

Указ аб вяртанні мамам-адвакатам ды іпэшніцам поўнай дапамогі на дзіця нарэшце падпісалі на гэтым тыдні. Ён увойдзе ў дзеянне праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.



businesswoman.jpg

Нагадаем, з пачатку года прадпрымальніцы і прыватныя адвакаты ў дэкрэтным адпачынку атрымліваюць удвая меней грошай, чым усе астатнія мамы (а менавіта 850 тысяч у месяц замест стандартных 1,7 мільёна). Маўляў, такія мамы цалкам могуць падпрацоўваць, а то і зусім працаваць нават у дэкрэтным адпачынку. Дакумент выклікаў масу абурэнняў, і вось у выніку чыноўнікі наважыліся змяніць правілы.

У падпісаным указе гаворыцца пра тое, што цяпер жанчына зможа выбраць зручны для сябе варыянт: альбо працаваць у дэкрэтным адпачынку і застацца з паловай дапамогі, альбо часова прыпыніць дзейнасць і атрымліваць усю суму цалкам.


— Працэдура прыпынення дзейнасці адвакатаў яшчэ будзе канчаткова вызначаная ў адпаведнасці з указам, — каментуе Таццяна Матусевіч, намесніца старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. — Але наогул дзейнасць паводле заявы прыпыняе рада тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў. Сапраўды ў такім жа парадку адбываецца і аднаўленне дзейнасці. Такім чынам, ніякіх часавых выдаткаў гэта не патрабуе, а ліцэнзія і месца працы захоўваюцца. Гэта вельмі добрая пастанова.

А вось з іпэшнікамі сітуацыя больш заблытаная. Высвятляецца, такога пункту, як прыпыненне дзейнасці ІП, у нашым заканадаўстве проста няма! Яго можна толькі ліквідаваць, а гэта працэдура доўгая.


— Трэба запоўніць заяву аб ліквідацыі, узяць пашпарт, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пячатку, калі яна выраблялася, і прыйсці да нас, — распавялі ў Галоўнай управе і юстыцыі Менгарвыканкама. — Пасля гэтага даяце публікацыю ў дадатку да часопіса «Юстыцыя Беларусі», чакаеце два месяцы з моманту публікацыі і толькі потым зноў прыходзьце да нас з другім пакетам дакументаў.
kp.by