Кацярына Андрэева піша аб працы ў калоніі: «Абсалютна медытатыўны занятак»

Муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ілляш паведаміў, што ад яе прыйшоў першы ліст пасля заканчэння карантыну.

nv-online.info

nv-online.info

Кацярыну Андрэеву размеркавалі ў атрад №9. Працуе на швейнай фабрыцы ў невялікай брыгадзе, якая адшывае трыкатажныя вырабы: джэмперы, шапкі, пагоны, дробныя дэталі адзення (гаворка ідзе пра элементы формы для курсантаў МНС). «Абсалютна медытатыўны занятак», — піша яна. Як можна меркаваць з ліста, у цэлым яна задаволеная, што бясконцае сядзенне ў камеры змянілася працай.
Каця зараз памочніца швачкі. У яе 8-гадзінны працоўны дзень (з улікам перапынку на абед). Паціху адаптуецца да ўмоў. «Я ніколі не баялася працы. Яна не бывае ганебнай, нявартай. Любая праца вартая пашаны», — піша яна.
Кажа, што «да вялікага шчасця» знайшла на кніжнай паліцы ў атрадзе «Калымскія апавяданні» Варлама Шаламава. Цяпер чытае.
Асобна Каця просіць прабачэння ў тых, хто ёй піша ў калонію: часу адказваць на лісты зусім мала, гэта ж не СІЗА. Але абяцае, што паступова паспрабуе адказаць усім.
Лісты і тэлеграмы зараз можна адпраўляць на адрас: 246035, г. Гомель, вул. Антошкін, 3, ВК №4. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.