Калонія ў Шклове адкрыла першую інтэрнэт-краму для зняволеных
Цяпер замовіць і аплаціць пасылку або бандэроль можна прама на сайце — даставіць заказ адрасату ў калонію абяцаюць у самыя кароткія тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.
Што ж там можна купіць? Харчовыя і нехарчовыя тавары і сертыфікаты. Кошт і выбар прадуктаў — як у краме, ёсць нават чырвоная ікра (11,2 рубля).
У нехарчовым раздзеле можна купіць посуд (пластыкавыя кубкі, алюмініевыя лыжкі), вопратку — піжаму, ніжнюю бялізну.
Што тычыцца сертыфікатаў, то іх можна набыць на розную суму: ад 10 да 500 рублёў.
nn.by