Качанава: Мы занадта шмат далі волі бацькам у школе

Уладзе ў дачыненні да моладзі і адукацыі трэба было дзейнічаць яшчэ больш жорстка, заявіла Наталля Качанава.

Кадр з фільма Алана Паркера «Сцяна» (1982)

Кадр з фільма Алана Паркера «Сцяна» (1982)

«Бацькі не павінны ўмешвацца ў навучальны працэс у школе. Вось маё глыбокае перакананне», — заявіла спікерка Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас прыёму грамадзян, паведамляе «Позірк».

Таму, дадала яна, «правамерна цяпер робяць: закрываюць школы, робяць уваход толькі па гэтым (пропусках)».

62-гадовая Качанава заявіла, што «ўпусцілі моладзь», «у некаторых аспектах, дзе трэба было больш жорстка дзейнічаць».

На яе думку, не хапала палітінфармацыі, бо ім «выразна навязвалі інфармацыю», «і правільна навязвалі».

Пасля здушэння пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларуская ўлада ўзмацніла ідэалагічную працу ў навучальных установах. З сістэмы адукацыі звальняюць нелаяльных настаўнікаў і выкладчыкаў. Зараз ідзе закрыццё прыватных школ.