«Кактэйлі Молатава». Жыхара Баранавіч асудзілі на 12 гадоў калоніі па тэрарыстычным артыкуле

Жыхара Барановіч асудзілі на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзяйсненні акту тэрарызму (арт. 289 КК Беларусі), распавяла Генпракуратура.

c471c143f0a5ebc668c5e16b5c7de13f.jpg

Згодна з матэрыяламі справы, 26 верасня 2020 года мужчына вырабіў у гаражы тры «кактэйлі Молатава», затым аднёс іх да аўтамабільнай стаянкі вайсковай часткі 7404, падпаліў і кінуў на тэрыторыю стаянкі. Як сказана ў прэс-рэлізе пракуратуры, адзін з кінутых прадметаў стукнуўся аб лабавое шкло аўтамабіляў вайскоўцаў, якія знаходзіліся на стаянцы.