Калі будзе вырашана праблема адпісак?
9 ліпеня каля 30 грамадзянаў з усіх рэгіёнаў краіны накіравалі кіраўніку дзяржавы тэлеграмы з просьбай вырашыць праблему адпісак з органаў суда і пракуратуры. Аўтарамі паштовых адпраўленняў з’яўляюцца актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
9 ліпеня каля 30 грамадзянаў з усіх рэгіёнаў краіны накіравалі кіраўніку дзяржавы тэлеграмы з просьбай вырашыць праблему адпісак з органаў суда і пракуратуры. Аўтарамі паштовых
адпраўленняў з’яўляюцца актывісты Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
У тэлеграмах, між іншым, адзначаецца, што па пытанню адпісак з органаў суда і пракуратуры на звароты грамадзян прадстаўнікі ініцыятывы за апошнія пяць гадоў 36 разоў звярталіся да прэзідэнта.
“Аднак Вы ні разу з намі не сустрэліся і не адказалі нам. Чыноўнікі Вашай адміністрацыі спынілі з намі ліставанне. Яны зрабілі гэта па Вашай указцы ці самастойна? Згодна з Канстытуцыяй,
улада ў краіне належыць народу. І калі Вас абраў народ, дык як з ім можна спыніць ліставанне?, — гаворыцца ў паштовых адпраўленнях.
У каментары “Новаму Часу лідар ініцыятывы, юрыстка Тамара Сяргей адзначыла, што Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у парушэнне пункту 5.22 Палажэння аб Адміністрацыі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не разглядае і не аналізуе звароты грамадзян, а таксама не ажыццяўляе кантроль за своечасовым і якасным вырашэннем дзяржаўнымі органамі пытанняў, які ўзнімаюцца
грамадзянамі ў сваіх зваротах. Такім чынам, паводле яе слоў, адміністрацыя галавы дзяржавы ўхіляецца ад выканання сваіх прафесійных абавязкаў.
“Улічваючы тое, што чынавенства Адміністрацыі прэзідэнта ўтрымліваецца за кошт народа, заява супрацоўнікаў гэтай дзяржаўнай установы наконт спынення ліставання з прадстаўнікамі народа
выглядае абсурднай, — падкрэсліла юрыстка.