«Калі мы здраднікі, то як называць людзей, датычных да смерці Рамана Бандарэнкі?» Леўчанка адказала Баскаву
Вядомая беларуская баскеталістка адрэагавала на сёняшні каментарый старшыні Беларускай федэрацыі хакея.
Вядомая баскетбалістка, актывістка SOS_by Алена Леўчанка ў сваім Instagram звярнулася да кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава.
— Спадар Баскаў, хачу персанальна звярнуцца да вас, так званага старшыні федэрацыі хакея... Хачу задаць вам адно пытанне, хоць у мяне, ды і не толькі ў мяне, да вас іх шмат. Калі вы называеце Фонд спартыўнай салідарнасці «здраднікамі» , то як можна называць людзей, якія маюць дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі? Вельмі цікава ваша меркаванне. Буду ўдзячная за адказ!
Я таксама спадзяюся, што адной з галоўных прычын прыезду спадара Фазела ў Мінск, было развязанне пытання аб вызваленні маёй сукамерніцы Наталлі Хершэ, — напісала Алена Леўчанка.
Нагадаем, што Наталля Хершэ — гэта ураджэнка Беларусі, грамадзянка Швейцарыі, суайчынніца Рэнэ Фазела, якая была затрымана ў Мінску і асуджаная на 2,5 гады калоніі за сарваную балаклаву з амапаўца.