Каля амбасады РФ у Мінску затрымалі журналістаў
Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», затрыманыя журналісты, якія меліся асвячаць акцыю пратэсту каля амбасады РФ.
Васіль Сямашка і Уладзь Грыдзін
Сярод затрыманых — Ірына Арахоўская, Уладзь Грыдзін, Арцём Лява, Сяргей Гапон, Васіль Сямашка, актывістка Яна Казакова, журналіст tut.by Яўген Ярчак.
Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска. Па звестках, затрыманне правёў начальнік ГУУС А. Барсукоў.
Таксама ў РУУС некалькі гадзін знаходзіўся мінчук Віктар Дудко, які хацеў напісаць ліст у расійскую амбасаду. Зараз яго адпусцілі, ён папрасіў пратакол.
Па стане на 15:00 журналістаў адпусцілі.
nn.by