Калядныя традыцыі ў дыскусійным клубе "АБ-Бы"
Калядныя традыцыі, гульні і спеў беларусаў прадставіла ў дыскусійным клубе „АБ-Бы” Вольга Емяльянчык. Выкладчыца і ўдзельніца гурта „Гуда” завітала ў Беласток, дзе ў Склепе з культурай аб’яднання бацькоў у карысць дзяцей і моладзі, што вывучае беларускую мову, распавядала пра калядныя абрады.
![dsc01826_833x400.jpg dsc01826_833x400.jpg](/img/v1/news/full/dsc01826_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах самой Вольгі Емяльянчык, гэта была яе першая сустрэча з беларусамі Падляшша:
— Цёплая такая сяброўская атмасфера. Мне прыемна, што людзі ўжо спяваюць і ёсць свой рэпертуар, і рэпертуар з Падляшша — гэта для мяне вельмі радасная навіна, і я так спадзяюся, што ў вас будзе пашырацца кола людзей, якія спяваюць беларускія песні.
Цягам выходных Вольга Емяльянчык таксама праводзіць майстр-класы беларускага архаічнага каляднага спеву. Сустрэчы адбываюцца ў Склепе з культурай ў Беластоку.
Зміец Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Трубкіна