Каляндар вікінгаў: да канца свету засталося менш за 100 дзён

Паводле "Прароцтваў Вельвы", дзень апошняй бітвы паміж сіламі Святла/Дабра і сіламі Цемры/Зла — 22 лютага 2014 года



thor_2_the_dark_world_2669035.jpg

Як піша ў суботу брытанская газета Mirror, паводле міфалагічнай версіі, богі на чале з Одзінам распачнуць бітву з цёмным войскам: разнастайнымі пачварамі, монстрамі, волатамі. У выніку, загінуць не толькі богі, але і людзі. Гэта і будзе канец свету.

Што да даты — 22 лютага наступнага года, дык яе вылічылі эксперты ў галіне міфалогіі паўночных народаў. Сярод прыкметаў надыходзячай катастрофы называецца "знікненне межаў" (надыход эры інтэрнэта), прыход на паверхню з глыбінь акіяна "марскога змея Ермунганда" (нібыта, на ўзбярэжжы Каліфорніі ўжо бачылі вялізную рыбу).

Паводле "Прароцтваў Вельвы", пасля "канца свету" адбудзецца абнаўленне сусвету і распачнецца новая эра. Праўда, пабачаць яе толькі... два чалавекі: Ліўтрасір і Ліў. Гэтыя "Адам і Ева" і адродзяць чалавецтва.

"Канец свету" з календара вікінгаў — не першая падобная дата — яны рэгулярна з'яўляюцца. Апошні раз — 21 снежня 2012 года, калі чакаўся Апакаліпсіс паводле календара індзейцаў мая.  

vikings.jpg

Фота — Reuters  



euroradio.fm