Калоны расійскай тэхнікі па-ранейшаму перасякаюць мяжу з Украінай
NATO назірае ўваход расійскай ваеннай тэхнікі на тэрыторыю Украіны. Пра гэта ў сераду, 12 лістапада, паведаміў Цензор.НЕТ са спасылкай наAgence France-Presse.
![censor_news_big3.jpg censor_news_big3.jpg](/img/v1/news/full/censor_news_big3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"За апошнія два дні мы назіралі тое ж самае, што і ў справаздачы АБСЕ. Мы назіралі калоны расійскай тэхнікі, у першую чаргу
расійскіх танкаў, артылерыі, расійскіх сістэм СПА і расейскіх баявых падраздзяленняў, якія перасякаюць мяжу з Украінай", — распавёў Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі арганізацыі ў Еўропе Філіп Брыдлаў.
Паводле яго слоў, NATO назірае тое ж
самае, што і місія АБСЕ ў апошні час. Пра колькасць расійскай тэхнікі Брыдлаў расказаць не змог, бо
пакуль няма дакладнага здымка калоны.