Расія назвала "прапагандысцкай фальшыўкай" заяву НАТА пра ўваход расійскіх войскаў ва Украіну
Першы намеснік сталага прадстаўніка Расіі пры ААН Аляксандр Панкін абверг заявы НАТА пра тое, што на ўсход Украіны з тэрыторыі Расіі перакідваюцца ваенная тэхніка і пяхота.
"Цяпер у заходніх сталіцах і па лініі НАТА зноў скалынаюць паветра голасныя заявы аб віртуальных перасоўваннях бронекалонаў і войскаў з расійскай тэрыторыі. Але рэальных фактаў і
пацверджанняў гэтага ніхто не прадстаўляе. Таму ўсе гэтыя размовы — пустыя. Гэта — звычайная прапагандысцкая "фальшыўка", — сказаў Панкін
на экстраным паседжанні Савета Бяспекі ААН, скліканага па ініцыятыве ЗША.
На пытанне сталага прадстаўніка Украіны пры ААН Юрыя Сяргеева пра ўзмацненне групоўкі расійскіх войскаў ля мяжы, расійскі дыпламат адказаў, што той "нагнятае
страсці".
"Тая тэхніка і тыя сілы, якімі валдаюць расійскія ўзброеныя сілы, знаходзяцца на тэрыторыі маёй краіны і не пагражаюць вашай краіне", — сказаў
Панкін.
Расійскі дыпламат таксама паскардзіўся на тое, што ён назваў "адсутнасцю рэакцыі АБСЕ на ўмацаванне пазіцый ўкраінскага войска" на ўсходзе Украіны.
З пачатку гэтага года Савет Бяспекі ААН склікаўся для абмеркавання крызісу ва Украіне ўжо 26 раз, аднак чакаць ад яго прыняцця якіх-небудзь канкрэтных рашэнняў практычна немагчыма, паколькі
Расія як пастаянны член мае права вета.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі