Афіцэру, які ўпусціў тэрарыстаў у Данецкі аэрапорт, пагражае 15 гадоў турмы
Як паведаміла прэс-служба СБУ, следчыя службы бяспекі ўжо скіравалі ў суд абвінаваўчыя матэрыялы ў дачыненні былога супрацоўніка аднаго з падраздзяленняў СБУ у Данецкай вобласці.

Былога службіста абвіначваюць па арт. 258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны, паводле якога ён здрадзіў вайсковай прысязе і ўступіў у злачынную змову в баевікамі "Данецкай народнай
рэспублікі", а таксама асабіста ўдзельнічаў у штурме аэрапорта.
На дадзены момант абвінавачаны знаходзіцца ў следчым ізалятары. Артыкул, паводле якога яго будуць судзіць, адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх, былому супрацоўніку СБУ пагражае да 15 гадоў
турмы.