Каментары ўдзельнікаў вулічнай акцыі на Дзень волі (фота)
Арганізатары да беларусаў: Не сорамна вам, што вы не з намі, не тут?!
Арганізатары да беларусаў: Не сорамна вам, што вы не з намі, не тут?!
Віктар Івашкевіч, адзін з арганізатараў вулічнай акцыі ў Мінску: Магчыма, дзякуючы таму, што прыйшло шмат людзей, улады не пайшлі на сілавы дзеянні. Калі нас шмат, то гэта
стварае бар’ер для брутальных дзеянняў сілавікоў. Добра, што ёсць людзі, якія выходзяць. Але шкада, што іх не так многа, як тых, хто сочыць за акцыяй у інтэрнэце, на форумах,у СМІ. І я хацеў
бы звярнуцца да гэтых людзей: Не сорамна вам, што вы зараз не з намі, не тут?! Мы афіцыйна замовілі вялікі гукаўзмацняльны аўтобус у такой арганізацыі як Рэспубліканскі тэлерадыёперадаючы цэнтар, быў
дазвол Мінгарвыканкаму. Заплацілі ім семсот тысяч рублёў, аўтобус прыехаў, а да кіроўцы падышлі амапаўцы і адправілі аўтобус з тэхнікай у РАУС. Дробныя гадасці робяць, ну, подлая ўлада!
Уладзімір Роўда, палітолаг: Гэтае свята напалову забароненае, вы бачыце колькі людзей не змаглі сюды патрапіць. Для ўладаў галоўнае – паказаць, што гэтае свята
абсалютна нічога не вартае. Гэта псеўдадазвол, калі людзі ідуць праз кардоны, не працуе транспарт, напярэдадні затрымлівалі людзей, усё ў такой вось атмасферы... Ужо падрастае пакаленне людзей, якія
не ведаюць што гэта за свята, і трэба з імі працаваць, каб пашырыць кола прыхільнікаў. Але ж мы жывём ва ўмовах таталітарызму і зрабіць гэта легальным шляхам амаль немагчыма.
Жонка вязня Сяргея Каваленкі Святлана: Прыйшла сюды, каб адзначыць сьвята, каб падтрымаць свайго мужа, які знаходзіцца ў зьняволенні, іншых палмітвязняў, якія пакутуюць
цяпер за нашу незалежнасць.
У пятніцу начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў распавёў, што Сяргея хочуць адправіць у закрытае псіхіятрычнае аддзяленне пад Віцебскам. Пры чым мне не вядома якога ўрача гэта
рашэнне.
Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ: Сітуацыя ў краіне не дазваляе сядзець дома, яна вымагае выходзіць на вуліцу. Апошнія паўтары гады краіна рухаецца зусім не ў тым кірунку,
што трэба: ніколі як сёння ў Беларусі не было столькі палітвязняў, ніколі ў краіне не было такога свавольства спецслужбаў, ніколі ў навейшай гісторыі беларуская мова, сімволіка не былі пад такім
прыгнётам дзяржавы. За гэтым усім хаваецца яшчэ больш жахлівая тэндэнцыя – за апошнія васемнаццаць год мы ніколі не былі так блізка да таго, каб страціць сваю палітычную і эканамічную
незалежнасць.