«Каменная кветка» на Талбухіна стане кітайскім рэстаранам
Знакаміты ў мінулым рэстаран «Каменная кветка» на скрыжаванні вуліцы Кедышкі і бульвара Талбухіна ў Менску закінуты з канца 1990-х. З нядаўніх часоў мінакі пачалі заўважаць прыкметы рамонту будынка. Пашпарта аб'екта на плоце няма, але ўнутры ідуць будаўнічыя працы.
Пад'ехаўшы да «Каменнай кветкі», журналісты заўважылі кітайскіх рабочых у спецвопратцы з абрэвіятурай BUCC. Гэтая кампанія цяпер будуе гатэль «Пекін» у
парку 40-годдзя Кастрычніка і буйны жылы комплекс у мікрараёне Лябяжы.
Камандаваў брыгадай добра апрануты кітаец сярэдніх гадоў. На ламанай рускай ён распавёў, што «Каменную кветку» перарабляюць у рэстаран кітайскай кухні
«Панда», а ён, Ван Цынго, будзе яго дырэктарам. У пацверджанне сваіх словаў суразмоўца даў нам сваю візітоўку.
«Каменная кветка» адкрылася ў 1970 годзе і адразу стала адной з самых папулярных устаноў Менска, якая працавала нават па начах. Першапачаткова сцены будынка былі
шклянымі.
З часам па акружнасці будынка ўзвялі суцэльную сцяну з маленькімі вокнамі ў верхняй частцы. На працягу больш 10 гадоў аб'ект некалькі разоў мяняў уласнікаў, прадпрымаліся спробы яго
рэканструяваць. Як пісалі СМІ, адзін з уладальнікаў збіраўся адкрыць тут казіно, але ідэю не падтрымалі гарадскія ўлады. Ці апынецца цяперашняя спроба рэканструкцыі удалай — пакажа час.
realt.onliner.by