Каму быў выгадны разгром «Тутбаю» ды «Нашай Нівы»?

Еўрарадыё знайшло прынамсі аднаго «беніфіцыяра», які атрымаў відавочны профіт ад знішчэння канкурэнтаў.

photo_2021_08_29_00_18_33.jpg

Згодна з аналітычным сервісам Similarweb, у чэрвені (месяц, наступны пасля блакіроўкі «Тутбаю») колькасць візітаў на сайт belnovosti.by вырасла ўдвая — да 128,5 млн. Гэты сайт ужо шмат гадоў займаецца рэрайтам навінаў, а таксама публікуе злівы ад беларускіх сілавікоў.
Сайт належыць фірме «Медиа Новости». Яе заснавальніка завуць Віталь Кістэрны. Да 2014 года (фірма ўжо была створаная, хаця і мела іншую назву) ён займаў пасады ў службе ўласнай бяспекі МУС і Акадэміі МУС.