Камунальная аварыя ў Жодзіне: 60-тысячны горад застаўся без вады
У другой палове дня з кранаў у кватэрах жодзінцаў працягвала цячы брудная вада.
18 сакавіка ў
9:00 у Жодзіна адбылася аварыя на электрасетках. Раніцай «Жодзінскія
навіны» са спасылкай на мясцовыя РЭС паведамілі: адбылося адключэнне
размеркавальнага пункта на падстанцыі БелАЗа, якая сілкуе электрычнасцю большую
частку горада, у тым ліку і водазабор «Паўночны». У выніку горад застаўся
без вады, а некаторыя раёны яшчэ і без святла.
Па дадзеных
выдання, у 9.58 электразабеспячэнне водазабору было адноўлена і на працягу паўтары
гадзіны ён пачаў працаваць у штатным рэжыме.
Як паведамляе Ex-press.by, у сувязі з аварыяй галоўны ўрач Жодзінскага
цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Канавалаў накіраваў дырэктару камбіната
грамадскага харчавання Яўгену Лабану і кіраўнікам аб'ектаў грамадскага
харчавання гандлю Жодзіна ліст з пазнакай «вельмі тэрмінова».
У лісце
гаворыцца: «Усе ўстановы адукацыі, у тым ліку харчблокі, аб'екты
грамадскага харчавання, гандлю неабходна забяспечыць бутыляванай вадой для
арганізацыі пітнога рэжыму, падрыхтоўкі ежы. Харчаванне дзяцей і наведвальнікаў
ажыццяўляць з аднаразовага посуду альбо арганізаваць харчаванне сухім пайком.
Выкарыстанне вады з цэнтралізаваных сетак водазабеспячэння не рэкамендавана да атрымання
здавальняючых вынікаў лабараторных даследаванняў вады».
Такая вада цякла
на вуліцы Ракасоўскага ў восьмым мікрараёне ў 16.05.
Паводле «Салідарнасці».