Канцэрты для мам цяпер можна наведаць і ў Гомелі (фота)
“Музыка для мамы” — праект ураджэнкі Гомеля Вікторыі Змітровіч. Яго сутнасць палягае ў тым, каб мамы разам з маленькімі дзецьмі маглі прыйсці і паслухаць добрую жывую музыку. Гомель — другі пасля Менску горад, дзе стартаваў падобны праект.
![0124_800x531.jpg 0124_800x531.jpg](/img/v1/news/full/0124_800x531.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аднымі з першых яго падтрымалі гурт “Рио” і Джэма Брайт. Супольны рок-н-рольны праект гурта і вакалісткі выканаў гадзінную праграму, у якую ўвайшлі як аўтарскія песні, так і кавер-версіі вядомых хітоў. Напрыканцы кожнае дзіця мела магчымасць адчуць сябе бубначом: паводле традыцыі, на падобным канцэрце музыкі дазваляюць памацаць маленькім слухачам свае інструменты.
— Калі нараджаецца малыш, не зусім зразумела, куды з ім можна схадзіць, — распавядае пра ўзнікненне ідэі ініцыятар праекта Вікторыя. — У Маскве ўжо даўно такі праект існуе, называецца ён “Разам з мамай”. Падобныя канцэрты праводзяцца і ў Менску. Мы з сынам хадзілі туды, бо я сама жыву ў Менску. Там ёсць вялікі выбар, куды схадзіць у вольны час. А ў Гомелі, на жаль, няма. І паколькі я родам з Гомеля, то падумала: чаму б не зрабіць такі праект тут?
Фота з канцэрта, які адбыўся ў фітнэс-студыі “Юла” 22 лютага.
![budzma.by__wp_content_uplo_f64259de3b1f408605cdf3d3f443093b.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_f64259de3b1f408605cdf3d3f443093b.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_f64259de3b1f408605cdf3d3f443093b.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_b02e3e7d5703bceaf322401701b3c64f.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_b02e3e7d5703bceaf322401701b3c64f.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_b02e3e7d5703bceaf322401701b3c64f.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_40ee253ba558976638bfe2cc72010266.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_40ee253ba558976638bfe2cc72010266.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_40ee253ba558976638bfe2cc72010266.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_3d392156c7870c74e46e468830c11756.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_3d392156c7870c74e46e468830c11756.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_3d392156c7870c74e46e468830c11756.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_32e79b74a7e770b6d5280ca68ebf99cb.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_32e79b74a7e770b6d5280ca68ebf99cb.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_32e79b74a7e770b6d5280ca68ebf99cb.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_5ce9b5a892bda1c71d63cf995c5082aa.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_5ce9b5a892bda1c71d63cf995c5082aa.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_5ce9b5a892bda1c71d63cf995c5082aa.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_32b7dfa3d48ccaa2ac23e1a8f2027d23.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_32b7dfa3d48ccaa2ac23e1a8f2027d23.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_32b7dfa3d48ccaa2ac23e1a8f2027d23.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![budzma.by__wp_content_uplo_6b0d0d5050e222083715a1e1c022d702.jpeg budzma.by__wp_content_uplo_6b0d0d5050e222083715a1e1c022d702.jpeg](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_6b0d0d5050e222083715a1e1c022d702.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)