Канферэнцыя па пытаннях паходжання беларусаў

Рэдакцыя дайджэсту «Дзяды» і фірма «Віцень» праводзяць у канцы кастрычніка — пачатку лістапада бягучага года 2-ю навукова-практычную
канферэнцыю па пытаннях этнагенезу беларусаў.




(Першая канферэнцыі адбылася 30 студзеня. Справаздача аб ёй і даклады ўдзельнікаў былі апублікаваныя ў 6-м нумары дайджэсту «Дзяды»). 



Другая канферэнцыя прысвечаная перыяду з XIII да канца XVI стагоддзя, г. зн. часам Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя пытанні для абмеркавання:

Рэдакцыя дайджэсту «Дзяды» і фірма «Віцень» праводзяць у канцы кастрычніка — пачатку лістапада бягучага года 2-ю навукова-практычную канферэнцыю па пытаннях этнагенезу беларусаў.

(Першая канферэнцыі адбылася 30 студзеня. Справаздача аб ёй і даклады ўдзельнікаў былі апублікаваныя ў 6-м нумары дайджэсту «Дзяды»). 

Другая канферэнцыя прысвечаная перыяду з XIII да канца XVI стагоддзя, г. зн. часам Вялікага Княства Літоўскага. Галоўныя пытанні для абмеркавання:

- Хто, калі і як ствараў ВКЛ?

- Хто такія ліцвіны і русіны ў ВКЛ?

- Ці мелі жамойты дачыненне да стварэння ВКЛ? 

- На якой мове гаварылі нашы продкі ў ВКЛ?


Запрашаем да ўдзелу навукоўцаў і зацікаўленых асоб. Тэзы дакладаў на беларускай або рускай мове (3–4 старонкі) трэба паслаць да 15 кастрычніка на адрас:

г. Мінск–131,
абаненцкая скрыня 137,
Тарасу А.Е.


Або электронны варыянт на адрас:
aetaras@tut.by

Канферэнцыя разлічаная на адзін дзень (нядзеля). Дакладная дата будзе паведамленая кожнаму з удзельнікаў. Удзел у канферэнцыі — за ўласны рахунак. Даклады будуць апублікаваныя ў «Дзядах» або ў асобным зборніку. 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: