Канскі фестываль не прыме расійскую дэлегацыю
На афіцыйным сайце Канскага фестывалю апублікаваны зварот у падтрымку ўкраінцаў.
У звароце таксама гаворыцца: "Было вырашана, што калі агрэсіўная вайна не спыніцца на ўмовах, якія задавальнялі б украінскі народ, [мы не будзем] прымаць афіцыйныя дэлегацыі з Расіі і не дапусцім прысутнасці каго-небудзь, звязанага з расійскім урадам".
Пры гэтым арганізатары фестывалю падзякавалі тым расіянам, якія пратэстуюць супраць ўварвання.