Кантракт ці ўласная справа
Калонка падрыхтавана Анатолем Паповым, юрыстам ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна).
- Хачу адкрыць свой спартыўны клуб, у якім сам жа і буду інструктарам па баявым мастацтве — айкідо. Я ўжо знайшоў залу, што буду арандаваць. Якая працэдура і форма рэгістрацыі такога
спартыўнага клуба?
Бандарэнка А. Л., Віцебск
Калонка падрыхтавана Анатолем Паповым, юрыстам ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна).
- Хачу адкрыць свой спартыўны клуб, у якім сам жа і буду інструктарам па баявым мастацтве — айкідо. Я ўжо знайшоў залу, што буду арандаваць. Якая працэдура і форма рэгістрацыі такога
спартыўнага клуба?
Бандарэнка А. Л., Віцебск
Калі вы не будзеце наймаць працаўнікоў, можна зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам. Калі ўсё ж найманыя працаўнікі будуць, варта гэту дзейнасць зарэгістраваць як таварыства з абмежаванай
адказнасцю, таварыства з дадатковай адказнасцю або як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства.
Паводле артыкула 14 Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 года № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў
гаспадарання», для дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка ў орган, які рэгіструе, падаюцца: заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі; фатаграфія грамадзяніна, што звярнуўся за
дзяржаўнай рэгістрацыяй; арыгінал або копія плацежнага дакумента, які пацвярджае аплату дзяржпошліны.
У любым выпадку парайцеся з юрыстам, што вам будзе больш выгадна зарэгістраваць.
- Маёй сястры Ірыне, якая атрымлівала адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў, прапануюць пасля заканчэння інтэрнатуры заключыць кантракт не менш чым на пяць гадоў. Ці можна адмовіцца ад заключэння
кантракту, ці можна настойваць на заключэнні кантракту на меншы тэрмін?
Аляксандраў С. Ф., Гомель.
Паводле пункта 5 Інструкцыі аб парадку арганізацыі і праходжання інтэрнатуры, зацверджанай Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года № 1 «Аб
усталяванні тэрмінаў праходжання інтэрнатуры і зацвярджэнні інструкцыі аб парадку арганізацыі і праходжання інтэрнатуры», час праходжання інтэрнатуры залічваецца ў стаж працы, але не
ўключаецца ў тэрмін працы маладога спецыяліста па размеркаванні. Таму выпускнікі вышэйшых медыцынскіх вучэбных устаноў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю дзённай формы за кошт сродкаў рэспубліканскага
бюджэту, накіроўваюцца на працу па размеркаванні пасля праходжання стажыроўкі (інтэрнатуры) і абавязаныя адпрацаваць два гады пасля яе праходжання (Палажэнне аб размеркаванні выпускнікоў устаноў
адукацыі, што атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, якое зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.12.2007 № 1702). Заключыць кантракт на
большы тэрмін магчыма толькі са згоды маладога спецыяліста.
Звярніцеся з лістом для растлумачэння ў Міністэрства аховы здароўя РБ, каб звязаліся з вашым кіраўніцтвам і перагледзелі кантракт у адпаведнасці з нормамі закона. У выпадку недасягнення станоўчага
выніку пасля звароту ў вышэйшыя органы, малады спецыяліст можа звярнуцца ў суд. Ёсць і іншы выхад з сітуацыі, што склалася, — выплаціць сродкі, якія былі выдаткаваны дзяржавай на
навучанне.
Калі ў вас паўсталі пытанні
па гэтай рубрыцы, юрыст адкажа
на іх па тэл. (+375 29) 315-88-74