Кастусь Жукоўскі: Пачалі судзіць за тое, што гук перадаю

У Гомелі працягваецца пераслед журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

b96f_mw1024_s_n_article_big_1_article_big_700x400.jpg


Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Цэнтральнага РАУС Гомеля Уладзіслаў Шукель склаў чарговы пратакол пратакол на відэааператара за “незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі”.

Гаворка ідзе пра відэаматэрыял з удзелам блогера Паўла Главацкага, які выходзіў на тэлеканале “Белсат” у пачатку года.


Сам Кастусь Жукоўскі зазначае, што пратакол складзены са шматлікімі парушэннямі:

Шукелем не ўстаноўлена месца правапарушэння, ён напісаў на вуліцы Кніжнай з восьмага па дзясятага. Насамрэч гэта магло быць не толькі ў мяне дома, але і на Рэчыцкім праспекце.

Так, я размаўляў са сваім сябрам, запісаў яго на відэа. Так, я даслаў відэа ў розныя агенцтвы, у тым ліку на „Белсат”. Але я гэтае відэа не вырабляў, як мы чулі нават па гуку, там дыктар, а пасля казала дзяўчына, якая працавала з гэтым відэа. А ўвогуле мы відэа нават не бачылі, а чулі толькі гук.

Гэта ўвогуле абсурд — ужо пачалі судзіць за тое, што гук перадаю.

Суддзя Цэнтральнага раённага суда Гомеля Алеся Осіпава прызначыла дадатковы разгляд справы на 2 траўня.

Кастусь Жукоўскі зазначае, што можа не трапіць на суд, паколькі яго ў тэрміновым парадку выклікаюць на вайсковыя зборы.

Беларускае Радыё Рацыя