Каталіцкія храмы Беларусі ўпершыню адкрылі «святыя брамы»

Праз тыдзень пасля пачатку ў каталіцкім свеце Года міласэрнасці, у каталіцкіх касцёлах Беларусі, адкрыліся «святыя брамы» або «дзверы міласэрнасці».



2015_12_13_dzvery_03.jpg

У 12.30 у мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пачалося набажэнства, падчас якога мінчане пачулі ўрывак папскай булы з аб'явай Года міласэрнасці. Затым вернікі прайшлі працэсіяй па вуліцах Валадарскага і Камсамольскай да архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды, дзе адбылося адкрыццё "святой брамы», паведамляе БелаПАН.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «дзверы міласэрнасці» адкрыюцца ў асобных касцёлах і санктуарый Мінска, Магілёва і Будслава, у Гродзенскай дыяцэзіі - у Гродне і Лідзе, у Віцебскай - у Віцебску і Браславе, а ў Пінскай - у Пінску, Гомелі, Баранавічах і Брэсце .

Год Божай міласэрнасці, абвешчаны папам рымскім Францыскам, пачаўся 8 снежня — у 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага сабора, які стаў «актам міласэрнасці адносна касцёла і чалавецтва». Пачатак Года міласэрнасці адзначылася адкрыццём пантыфікам «святой брамы» ў базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане.

«Святая брамы» адкрываецца толькі ў юбілейныя гады, якія абвяшчаюцца папам рымскім. Праходжанне праз іх даруе індульгенцыю - прабачэнне часовай кары за ўжо паспавяданыя грахі. У розныя перыяды гісторыі царквы "святыя брамы" акрамя ватыканскай базылікі Святога Пятра адкрываліся толькі ў базыліцы Маці Божай Вялікай, базыліцы Святога Іаана Латэранскага і базыліцы Святога Паўла за Аўрэліанавымі сценамі. Аднак у гэтым годзе тата Францыск ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы дазволіў адкрываць «дзверы міласэрнасці» у асобных дыяцэзіях, касцёлах і санктуарыях.