Сёння адбудзецца імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi

12 снежня ў мiнскім архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00 адбудзецца Імша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў. Аб гэтым піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім паведамленні.



1447415872_rv10944_lanciogrande.jpg

«Святы Айцец Францiшак прызначыў Яго Эксцэленцыю арцыбiскупа Клаўдыё Гуджэроццi, якi на працягу апошнiх чатырох гадоў служыў Апостальскiм Нунцыем у Беларусi, Нунцыем ва Украiне.
Каталiцкi Касцёл у Беларусi ўдзячны яму за яго ахвярнае i самаадданае служэнне ў якасцi як прадстаўнiка Папы i ўмелага дыпламата, так i таленавiтага пастыра, якi служыў Касцёлу i Беларусi. Дзякуючы гэтаму Касцёл умацаваўся i стаў больш дынамiчным, а наша Бацькаўшчына атрымала новыя магчымасцi для развiцця на мiжнароднай арэне.
Iмша развітання з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроццi з удзелам беларускiх бiскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў i вернiкаў адбудзецца 12 снежня 2015 г. у мiнскай архiкатэдры Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў 12.00. Падчас яе мы будзем дзякаваць Богу за служэнне арцыбіскупа ў Беларусi i прасiць благаслаўлення на служэнне ў брацкай Украiне», — гаворыцца ў паведамленні.
«Сардэчна запрашаю ўсiх на гэтае набажэнства», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле catholic.by