Каваленку зноў будуць судзіць
5 снежня будуць судзіць віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленку. Пра гэта паведаміла яго маці Лідзія Каваленка.
24 лістапада каля 20 гадзін Сяргей Каваленка быў затрыманы ў сябе дома супрацоўнікамі РАУС Першамайскага раёна Віцебску. Яны заявілі, што Каваленка здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне
— нібы ён аблаяў мацюком супрацоўнікаў міліцыі. Да панядзелку, 28 лістапада, Каваленка знаходзіўся ў ізалятары часавага ўтрымання ў Віцебску.

Як паведаміла Лідзія Каваленка, 28 лістапада яе сына павінны былі судзіць. "Аднак ён запатрабаваў адваката. Для таго, каб ён змог скласці дамову з адвакатам, яго выпусцілі да 5
снежня", — сказала маці актывіста.
Яна лічыць, што яе сына затрымалі ў сувязі з яго палітычнай актыўнасцю. "Улады Віцебску баяцца, каб ён яшчэ раз не вывешваў дзе-небудзь бела-чырвона-белы сцяг. Цяпер па вечарах цёмна, і
Сяргею ўжо прапанавалі напісаць паперу пра тое, што ён абавязаны з’яўляцца дахаты не пазней 19.30. Такую паперу ён пісаць адмовіўся, паколькі інакш ён проста фізічна не паспяваў бы даехаць з
працы дахаты да гэтага тэрміна. Магчыма, міліцыя помсціць за гэта", — сказала Лідзія Каваленка.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска