Казахстан выходзіць з валютнага пагаднення СНД 1995 года
Казахстан усё далей сыходзіць ад Расіі. Цяпер Казахстан заявіў, што выходзіць з пагаднення СНД 1995 года аб Міждзяржаўным валютным камітэце, перадаюць афіцыйныя СМІ Казахстана.
"Зацвердзіць пратакол аб спыненні дзеяння пагаднення аб стварэнні Міждзяржаўнага валютнага камітэта ад 26 траўня 1995 года, падпісаны ў Мінску 25 кастрычніка 2013 года", — гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева.
Дакумент ужо ўступіў у сілу.
Камітэт быў створаны з мэтай садзейнічання арганізацыі шматбаковага супрацоўніцтва ў галіне валютна-плацежных і крэдытных адносін, збліжэння і ўдасканалення валютнага заканадаўства, якое закранае шматбаковыя разліковыя і крэдытныя адносіны, развіцця формаў і метадаў каардынацыі грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі дзяржаў-удзельніц пагаднення аб стварэнні плацежнага саюза дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама супрацоўніцтва і ажыццяўлення ўзгодненых дзеянняў у пытаннях валютнага кантролю.
Паводле АФН