Такаеў шукае маршруты экспарту нафты ў абыход Расіі

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў дыверсіфікаваць маршруты экспарту нафты. Даручэнне прагучала на фоне рашэння Наварасійскага суда прыпыніць на 30 дзён працу нафтаправода Каспійскага трубаправоднага кансорцыума, па якім паступала нафта з Казахстана для далейшай адпраўкі грузаў морам.

1657171150_dsc_1908_2__1_.jpg


«Прыярытэтным напрамкам з'яўляецца Транскаспійскіх маршрут. Даручаю “КазМунайГазу” прапрацаваць аптымальны варыянт яго рэалізацыі, у тым ліку з магчымасцю прыцягнення інвестараў Тэнгізскага праекта. Ураду сумесна з “Самрук-Казына” варта прыняць меры па павелічэнні магутнасцяў нафтаправодаў Атыраў — Кенкіяк і Кенкіяк-Кумколь» — цытуе Такаева прэс-служба прэзідэнта Казахстана.

Пад транскаспійскім маршрутам разумеюцца пастаўкі з Казахстана морам у Баку (Азербайджан), а адтуль у Батумі і Поці (Грузія), дзе грузы могуць адпраўляцца морам. Маршрут ідзе ў абыход тэрыторыі Расіі, зазначае REFORM.by.

Ён таксама даручыў трансфармаваць казахстанскія парты, якія павінны стаць вядучымі хабамі на Каспійскім моры. Такаеў пагадзіўся з узмацненнем флоту краіны і стварэннем буйнога кантэйнернага тэрмінала ў порце Актау.

Рашэнне Наварасійскага суда дзіўным чынам узнікла пасля таго, як у ходзе Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Касым-Жамарт Такаеў катэгарычна аспрэчыў магчымасць прызнання Казахстанам так званых «ДНР», «ЛНР», а таксама Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Такаеў назваў іх «квазідзяржаўнымі фармаваннямі» і адначасова заявіў, што Казахстан не пярэчыць прыняццю Украіны ў ЕС.