Расія, КНР і Іран яднаюцца, каб дабрацца да ЗША праз Лацінскую Амерыку

РФ, КНР і Іран вядуць падрыхтоўку да серыі маштабных вучэнняў у Лацінскай Амерыцы, піша Інтэрфакс.

kastro_hrussh_01_300x198.jpg

У Лацінскай Амерыцы не самыя дэмакратычныя краіны  рыхтуюцца да маштабных вучэнняў.

Краіны "рыхтуюць серыю значных ваенных вучэнняў у Лацінскай Амерыцы ў якасці дэманстрацыі сілы, якая сведчыць аб тым, што ўзброеныя сілы гэтых краін могуць дабрацца да ЗША". Пра гэта паведамляе партал The Washington Free Beacon са спасылкай на аналітычны цэнтр Center for a Secure Free Society.

Усяго, паводле звестак цэнтра, у вайсковых манеўрах пад назвай Sniper Frontier у Заходнім паўшар'і, акрамя РФ, КНР і Ірана, возьмуць удзел яшчэ 10 краін. Пры гэтым у сярэдзіне жніўня вучэнні прыме ў сябе Венесуэла.