Юрый Дудзь паспрабаваў аспрэчыць у судзе свой статус «замежнага агента». Што атрымалася
Ляфортаўскі суд Масквы разгледзеў пазоў расійскага журналіста Юрыя Дудзя да Мінюста РФ, у якім ён аспрэчваў уключэнне ў спіс СМІ — «замежных агентаў.
У пазове Дудзь прасіў прызнаць незаконным ненакіраванне яму
паведамлення аб уключэнні ў рэестр, а таксама настойваў на незаконнасці самога
рашэння і прасіў адмяніць яго.
У ходзе пасяджэння стала вядома, што журналіста прызналі
«замежным агентам» за цытаванне ў інтэрв'ю з Аляксандрам Гардонам, Цімай Беларускіх і Кацярынай Гардзеевай матэрыялаў «Медузы» і The Insider, прызнаных
«замежнымі агентамі», пры наяўнасці замежнага фінансавання — атрымання грошай
за рэкламу ад YouTube.
У выніку суд адхіліў пазоў блогера.
Юрыя Дудзя прызналі СМІ — «замежным агентам» 15 красавіка разам з
палітолагам Кацярынай Шульман, галоўным рэдактарам выдання The Insider Раманам
Дабрахотавым і іншымі. Пазоў да Мінюсту з мэтай аспрэчыць статус Дудзь падаў у
пачатку чэрвеня.
На канец чэрвеня 2022 года ў рэестр СМІ — «замежных агентаў» уключаны ў Расіі 167 чалавек і арганізацый.
Паводле «Медузы».